Tut.by

Tut.by

10:40

У выніку працэс закрылі. Усіх выправадзілі з залы. Пакінулі толькі адвакатаў.

«Каб пазбегнуць выдавання медыцынскай таямніцы і даных папярэдняга расследавання. Матэрыялы справы ўтрымліваюць медыцынскія дакументы, якія ў тым ліку раней не публікаваліся».

Tut.by

Tut.by

10.27

Пракурор хадайнічае аб слуханні ў закрытым пасяджэнні, абарона катэгарычна не згодная: маецца заява маці Рамана, яна настойвае на адкрытасці пасяджэння. Адвакат Кацярыны Барысевіч кажа: «Маці Бандарэнкі з'яўляецца адзіным чалавекам, які можа даць ці не даць згоду на тое, каб суд быў адкрытым».

«Я хачу, каб грамадства ведала, за што судзяць журналіста і лекара, таму падтрымліваю хадайніцтва адваката», — кажа Кацярына Барысевіч.

Доктар Арцём Сарокін таксама за адкрыты працэс.

Рашэнне аб тым, закрываць суд або не, будзе абвешчана ў 10.40.

10:25

Пасяджэнне па справе Барысевіч і Сарокіна стартавала. У залу трапілі адвакаты, сваякі абвінавачаных, а таксама некалькі калег. Каля залы суда працягваюць стаяць людзі. Цяпер іх каля 100 чалавек. Таксама ў залу спрабуе трапіць адвакат Алены Бандарэнка, маці загінулага Рамана. Яе не пускаюць.

***

Працэс праходзіць у Доме правасуддзя (вул. Сямашкі, 33а). Суддзя — Святлана Бандарэнка, намеснік старшыні суда Маскоўскага раёна па крымінальных справах. Кацярыну Барысевіч абараняюць адвакаты Андрэй Мачалаў і Міхаіл Баднарчук, Арцёма Сарокіна — Вольга Бацюк.

Барысевіч і Сарокіна завялі праз асобны ўваход. «Каця! Мы тут», — сталі крычаць прысутныя і апладзіраваць.

Пад дзвярыма залы сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, большасць не прапусцілі ў залу. Адмоўлена ў акрэдытацыі і журналістам незалежных СМІ.

Алена Бандарэнка

Алена Бандарэнка

На суд прыйшла мама Рамана Бандарэнкі. «Вядома, я разлічваю трапіць на судовае пасяджэнне, таму я тут. Я лічу, Кацярына і доктар Сарокін нічога не парушылі, дазвол быў мною дадзены. Як чалавек аптымістычны, я спадзяюся, што справядлівасць пераможа. Хоць, як паказвае судовая практыка, і нават апошніх дзён, справядлівасці няма», — сказала яна.

Дачка Кацярыны Барысевіч Дар'я, фота Tut.by

Дачка Кацярыны Барысевіч Дар'я, фота Tut.by

Чарга на ўваход

Чарга на ўваход

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0