Пул першага

Пул першага

Затым ён сустрэўся з калектывам.

Перад рэпетыцыяй міністр культуры Анатоль Маркевіч расказаў, што ў трупу прынялі студэнтаў універсітэта культуры і акадэміі мастацтваў. «І я хачу запэўніць: яны не падвядуць ні тэатр, ні краіну», — сказаў Маркевіч.

— Значыць, у 2020 годзе мы загубілі гэты спектакль і зноў яго аднавілі? Поўнасцю? Не горш, чым было? — спытаўся Лукашэнка.

— Я думаю, нават лепш, — адказаў міністр.

***

Для Аляксандра Лукашэнкі гэта, як мінімум, трэцяе наведванне Купалаўскага. У пачатку 2000-х ён наведаў спектакль «Князь Вітаўт», галоўную ролю ў якой выконваў Генадзь Давыдзька. А ў 2013-м глядзеў глядзеў тую ж «Паўлінку» пасля рэканструкцыі Тэатра, піша Tut.by.

На сайце Купалаўскага тэатра адсутнічала нейкая інфармацыя аб прэм'еры «Паўлінкі», квіткоў не было ў продажы.

Большасць акцёраў і работнікаў тэатра звольніліся ў жніўні пасля звальнення Паўла Латушкі. У трупе засталося каля дзясятка акцёраў.

Закрытыя перадпрэм'ерныя паказы «Паўлінкі» адбыліся ў канцы снежня 2020 года. Прэм'ера была папярэдне прызначаная на першую дэкаду студзеня, затым пераносілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0