Скрыншот відэа
Пра выпадак паведамляе прэс-служба МУС.
Акрамя беларускага «злодзея ў законе», аператыўнікі затрымалі і дваіх прадстаўнікоў расійскага крымінальнага свету (23 і 25 гадоў), якім ён гарантаваў бяспеку ў краіне падчас сустрэч з «калегамі».
Напярэдадні спецаперацыі аператыўнікі ГУБАЗіКа атрымалі інфармацыю, што замежнікі маглі захоўваць зброю і наркотыкі. Пры аглядзе здымнай кватэры былі выяўленыя рэчывы, падобныя на псіхатропы.
Усе трое знаходзяцца ў ІЧУ.
Вядома, што малодшы з расіянаў судзімы за вымаганне, прычыненне цялесных пашкоджанняў, рабаванні і гвалт у дачыненні да паліцэйскага. Для каранацыі і папаўнення «сям'і» меў намер разам з Кушняровым ляцець у Турцыю.
Яго паплечнік судзімы за крадзяжы і рабаванні. Да затрымання расшукваўся расійскімі праваахоўнікамі за серыю крадзяжоў у Яраслаўлі.