17 лютага ў Польшчу паспрабаваў заехаць грамадзянін Беларусі. Пры праверцы высветлілася, што мужчына ў вышуку паводле Еўрапейскага ордэру на арышт. Ён быў уключаны ў еўрапейскія базы асоб, якія адшукваюцца, з 2011 года за злачынствы, учыненыя ў 2009-2010 гадах.
Мужчыну абвясцілі ў вышук нямецкія праваахоўнікі за арганізаваны разбой з прымяненнем агнястрэльнай зброі і крадзяжы. Яму прыпісваюць удзел у 5 нападах на банкі ў Германіі. Згодна з мясцовым законам яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
40-гадовага беларуса пасля выканання неабходных дзеянняў перадалі супрацоўнікам паліцыі ў Саколцы. Далейшыя дзеянні па гэтай справе будзе весці пракуратура ў Беластоку.