Эйсмант растлумачыў, што Вялікабрытанія абвінаваціла яго ў «распаўсюдзе дзяржаўнай прапаганды ў СМІ, выкарыстанні медыя для падтрымкі намераў Аляксандра Лукашэнкі заставацца на пасадзе кіраўніка дзяржавы, а таксама адмове асвятляць пратэсты».

«Уяўляеце, яны абвінавачваюць нашу кампанію і мяне асабіста, што мы не асвятлялі пратэсныя акцыі ў СМІ. Я думаю, можна знайсці сотні рэпартажаў. Больш таго, на гэтых пратэсных акцыях былі збітыя нашы журналісты. Людзі па гэтых справах асуджаныя і адбываюць пакаранне. Мы гэта ўсё, натуральна, адпраўляем у еўрапейскія структуры — яны разводзяць рукамі, апускаюць нізка вочы. Але гэта ж, я не ведаю, хлусня. Гэта хлусы», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0