Кіраўнік Мінздароўя Украіны Максім Сцяпанаў асабіста пракантраляваў адгрузку першай партыі брытанска-шведскай вакцыны AstraZeneca з завода-вытворцы ў індыйскім горадзе Пуне. Цяпер вакцына транспартуецца ў Мумбаі, піша РБК-Украіна.

Паводле яго слоў, падчас транспарціроўкі будуць выкананыя ўсе тэмпературныя патрабаванні, якія неабходныя для захавання якасці вакцын.

«Далей — доўгі шлях грузавым самалётам з прыпынкам у Стамбуле і ўжо днямі вакцына прыбудзе ва Украіну», — адзначыў ён.

Сцяпанаў паведаміў, што першыя 500 тысяч доз вакцыны будуць размеркаваны паміж рэгіёнамі згодна з планам Міністэрства аховы здароўя.

Украіна стала адной з першых краін у свеце, якія атрымаюць вакцыну ад COVID, вырабленую ў Індыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?