На лёдзе ля Гродзенскага порта 21 лютага было шматлюдна. На невялікім участку Нёмана сабралася каля сотні рыбакоў. Гарадзенцы ў сацыяльных сетках сталі дзяліцца здымкамі і відэа незвычайнай з'явы. Іх цікавіць, як лёд вытрымлівае столькі чалавек.

Чытач Hrodna.life Андрэй, сам рыбак, распавядае, што рыбакі ў вялікай колькасці збіраюцца ля порта ўвесь апошні тыдзень. Туды зайшла рыба з ракі, якая шукала спакойнага месца. Гэта і прыцягнула рыбакоў.

«Спрацоўвае эфект натоўпу і прага нажывы. Баяцца многія, але, мабыць, спадзяюцца на шанцаванне. Лёд пакуль моцны. Але пры такой колькасці ахвотных усё магчыма», — распавёў Hrodna.life Андрэй.

Гарадзенцы рыбачаць каля порта. Фота: Дзмітрый Вінчэўскі

Гарадзенцы рыбачаць каля порта. Фота: Дзмітрый Вінчэўскі

Гэта бяспечна?

Глыбіня ў тым месцы, дзе рыбачаць гарадзенцы, — да двух метраў. Таўшчыня лёду — каля 25 см. Асноўная рыба, якая трапляецца гарадзенцам: акунь, плотка, подлешчык і верхаводка.

Спецыялісты Гродзенскага Асвода адзначаюць, што выходзіць на лёд можна, толькі калі яго таўшчыня не менш за 7 сантыметраў. Для таго, каб выйсці кампаніяй, пласт лёду павінен быць не менш за 15 сантыметраў. З пачатку года ў Беларусі патанулі 4 чалавекі. Усе патанулыя — рыбакі.

Чытайце таксама:
У Гродне міліцыя, МНС і Асвод ліквідавалі «рыбнае месца» на Нёмане

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0