Учора паведамлялася, што закуплена 500 тысяч доз AstraZeneca.

Сцяпанаў цяпер знаходзіцца ў індыйскай Пуне, дзе кантралюе закупку шведска-брытанскай вакцыны AstraZeneca.

Раней Украіна катэгарычна адмовілася ад расійскіх вакцын. Паведамлялася, што Кіеў атрымае больш за 1,9 млн доз вакцыны кітайскай кампаніі Sinovac Biotech, першыя пастаўкі якой чакаюцца ў красавіку.

Novavax — вельмі якасная вакцына. Яе эфектыўнасць супраць першаснага варыянту SARS-CoV-2 складае 95,6%, гэта вышэй, чым у іншых існуючых вакцын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0