Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы, паведамляе Інтэрфакс.

«Нягледзячы на тое, што мы атамную станцыю ўвядзём у строй — гэта прыкладна мінус 5 млрд кубаметраў закупак прыроднага газу, мы плануем пабудаваць другі Гродзенскі азотны камбінат, а (сыравіна для яго) гэта прыродны газ. Таму мы ўсё роўна будзем спажываць прыродны газ ва ўсё большых аб'ёмах», — падзяліўся планамі Лукашэнка.

«Праект коштам мільярд дзвесце — мільярд трыста. Новы камбінат. Вопыт у нас ёсць, у нас жа такі працуе там. Таму мы хочам павялічыць аб'ём (вытворчасці) азотных угнаенняў. І калі будзе ваша даручэнне прапрацаваць пытанне, мы з «Газпромам» гатовыя рэалізаваць праект», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0