Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Першая з такіх гісторый здарылася падчас вяртання на Зямлю астранаўтаў касмічнай місіі Апалон-11, што першымі з людзей зрабілі крокі па паверхні Луны. Справа ў тым, што спецыялісты па падрыхтоўцы касмічных місій таго часу моцна баяліся выпадкова перанесці мікраарганізмы з Зямлі ў космас ці, наадварот, прывезці на нашу планету патэнцыйна шкодныя касмічныя бактэрыі. Таму астранаўты місій Апалон былі вымушаныя праходзіць праз каранцінныя меры.

Аднак падчас вяртання місіі Апалон-11 гэтыя меры былі парушаныя. Калі капсула з астранаўтамі нарэшце прываднілася, па правілах людзі павінны былі заставацца ўнутры яе.

Але НАСА вырашыла не прымушаць астранаўтаў праводзіць яшчэ больш часу ў спякотнай капсуле сярод марскіх хваляў і выратавала іх пры дапамозе плыта і верталёта. Капсула з паветрам была адчыненая без мер перасцярогі — калі б там знаходзіліся небяспечныя іншапланетныя бактэрыі, гэта магло б дрэнна скончыцца, піша ВВС.

За 24 гады да таго навукоўцы «Праекта Манхэтэн», прысвечанага распрацоўцы ядзернай зброі, падлічылі, што ядзерны выбух мог выклікаць некантраляваную рэакцыю. Падзея такога тыпу мела б магчымасць падпаліць атмасферу і акіяны і знішчыць большую частку жывых істот на планеце.

Даследаванні паказвалі, што такі сцэнарый наўрад ці спраўдзіцца, але дакладнай інфармацыі пра яго немагчымасць у навукоўцаў не было нават у дзень першага ў свеце выпрабавання ядзернай зброі.

Цяпер рызыка такіх катастроф нашмат большая, чым у той час. Вядома, што небяспека з боку іншапланецян не самая вялікая з нашых глабальных праблем. Экспертаў больш турбуюць пагрозы, звязаныя з ядзернай зброяй, штучным інтэлектам і экалагічным крызісам. Таксама небяспека можа быць звязаная з бактэрыялагічнай зброяй, новымі сродкамі камунікацыі, інфармацыйнай вайной і іншымі рэчамі, якія мы можам адкрыць для сябе толькі ў будучыні.

Чаму людзі не ставяцца да гэтых рызыкаў дастаткова сур’ёзна? Выкладчык Джонатан Вінэр з Універсітэта Д’юка звязвае гэта з так званай «трагедыяй адзінак», якую ён супрацьпастаўляе вядомай сярод навукоўцаў «трагедыі суполак». Вінэр тлумачыць трагедыю адзінак як з’яву, калі людзі няправільна ацэньваюць рэальную рызыку падзей. Першая з прычын такога феномену — немагчымасць назіраць рэальныя глабальныя катастрофы, другая — тое, што тыя глабальныя катастрофы, якія ўсё ж такі маюць месца, людзі не прымаюць блізка да сэрца.

Да таго ж, як лічыць Вінэр, тыя, хто прымае небяспечныя рашэнні, не адчуваюць патрэбнай адказнасці за гэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?