«Наша краіна, людзі, на жаль, падвяргаюцца самаму жорсткаму ціску па ўсіх напрамках. У ход ідзе ўсё: ад адкрытых фэйкаў і стварэння агрэсіўнага інфармацыйнага асяроддзя да запалохванняў і спробаў тэрактаў. На разгойдванне грамадства вядомыя «спонсары» не шкадуюць грошай», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
У гэтую варонку, адзначыў ён, зацягнула і некаторых спартсменаў, «у асноўным былых».
«Тых, каго так клапатліва гадавалі нашы трэнеры ў спартыўных школах. Тых, каму былі створаны абсалютна ўсе ўмовы для сумяшчэння вучобы і трэніровак у вучылішчах алімпійскага рэзерву і ўніверсітэтах. Тых, каму дзяржава дала магчымасць займацца спортам прафесійна, не адцягваючыся на бытавыя пытанні. Нашы найлепшыя дактары бясплатна лячылі іх ад траўмаў. І нават пры дыскваліфікацыі мы іх не кідалі. А цяпер яны стаяць у прыёмных міжнародных арганізацый, выпрошваючы санкцыі супраць нашага алімпійскага руху ды і краіны ў цэлым», — сказаў Лукашэнка.
Ён дадаў, што менавіта з іх падачы Беларусь страціла чэмпіянаты свету па хакеі і сучасным пяцібор'і, а яны — атрымалі свае 30 срэбранікаў.
«Але гэта мы ўсё перажывём. Не думаю, што мы тут нешта катастрафічна страцілі. Скажу адно: на здрадзе Радзімы шчасця не пабудуеш. Добра, бог ім суддзя», — сказаў Лукашэнка.