Справу разглядаў суддзя Аляксандр Рудэнка.

Суддзя адхіліў хадайніцтва аб правядзенні мастацкай экспертызы адносна таго, ці з'яўляецца інсталяцыя абразлівай. Таксама было адхіленае хадайніцтва аб запрашэнні Качанавай і Кубракова ў якасці сведак для высвятлення, наколькі абразлівая для іх дадзеная інсталяцыя. Хадайніцтва аб далучэнні да справы характарыстык абвінавачаных з месца працы, ад суседак, з юдэйскай абшчыны (у Таццянкі) задаволілі.

Падчас спрэчак пракурор запытаў для кожнага з абвінавачаных па тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

26 лютага суддзя Аляксандр Рудэнка абвясціў менавіта такі прысуд, як і запытваў пракурор. Дзяніса Заянчэўскага і Максіма Таццянку вызвалілі ў зале суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0