Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

— Адкруціўшы назад месяцы, ці пайшоў бы ты на гэта? Ведаючы, што пазбавішся сям’і, дзяцей, свабоды?

— Вядома, так! Ніхто не ведае, колькі нам адведзена. Заўтра нас можа збіць машына. Таму лічу, што жыць трэба сёння. І жыць трэба так, каб потым, азіраючыся на сваё жыццё, не было сорамна. Жыць трэба з годнасцю. Тады ніколі ні пра што не будзеш шкадаваць.

Мала хто памятае, але перад маім затрыманнем у Гродне 29 мая я ўсяго 8 дзён быў на свабодзе пасля выхаду з ІЧУ. Я пражыў гэтыя 8 дзён, нібыта ў мяне былі крылы.

Тысячы людзей фатаграфаваліся са мной і выказвалі падтрымку. Я бачыў, як людзі паверылі ў сябе. Не кожны можа пахваліцца, што пражыў хаця б адзін такі дзень, як я.

Ідучы на кампраміс з сваім сумленнем, заплюшчваючы вочы на несправядлівасць і беззаконне, адмоўчваючыся, многія думаюць, што так яны зберагуць сваё жыццё. Але насамрэч яны так змогуць працягнуць толькі сваё існаванне, а не жыццё.

— За месяцы, праведзеныя за кратамі, ці не расчараваўся ты ў беларусах?

— Не, не расчараваўся. Атрымаў тысячы лістоў у турме і бачу, што людзі змагаюцца і робяць усё магчымае. Упэўнены, што беларусы змогуць абʼяднацца вакол лідараў і перамагчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0