Карону пераможцы імкнуліся атрымаць канкурсанткі з дзясятка краін. У гэтым годзе конкурс упершыню прайшоў у анлайн-фармаце. Фінал доўжыўся тры дні. Для яго загадзя трэба было даць фота і відэа, якія глядзела і ацэньвала журы ў прамым эфіры.
Для першага этапу конкурсу трэба было раскрыць свой талент. Таццяна абрала жывапіс. Яна распавяла аб тым, што фарбы і палатно дапамагаюць ёй казаць аб тых рэчах, якія не заўсёды атрымліваецца выказаць словамі. Акрамя таго, журы ацэньвала фотасесію ў нацыянальным і вячэрнім строях, купальніку.
0
0
0
0
0
0