Рзамова ідзе пра артыкул Кодэкса «Незаконны ўвоз асобаў у Рэспубліку Беларусь» (арт. 24.56). За яго парушэнне кіроўцу пагражае штраф да 20 базавых велічынь (цяпер гэта 580 рублёў).

— Кіроўца павінен пераканацца ў законнасці ўезду ў Беларусь замежных пасажыраў або асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі, — тлумачаць новаўвядзенне ў ДПК. — Калі ж ён прывязе замежнікаў без неабходных дакументаў у пункт пропуску, то будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

У памежным Камітэце адзначылі, што гэта правіла тычыцца і ўезду з Расіі.

Цяпер кіроўцу, у машыне якога едзе пасажыр-замежнік, варта праверыць, ці ёсць у яго пашпарт, ці не скончыўся яго тэрмін дзеяння і ці сапраўды ён належыць гэтаму грамадзяніну. Акрамя таго, дакументы замежніка павінны быць прыдатнымі для перасячэння мяжы (пашпарт не павінен быць парваны, размаляваны, а ўсе запісы, пячаткі і подпісы не павінны быць размытыя або сцёртыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0