Раней паведамлялася, што ў месяц будзе выпускацца да 50 тысяч доз вакцын, а сама масавая вакцынацыя пачнецца ў красавіку. Учора міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч таксама сказаў, што ў аўторак паступіла 40 тысяч доз другога кампанента вакцыны з Расіі і чакаецца яшчэ адна стотысячная партыя. Таксама перададзена 50 тысяч кітайскіх вакцын.
Мінздароўя падкрэслівае, што Дзмітрый Піневіч першым абяцаў прышчапіцца «беларускай вакцынай».