«Палеская вясна»

«Палеская вясна»

Руслан Парфёнаў быў затрыманы 6 жніўня, а назаўтра арыштаваны на 10 сутак. 19 жніўня ён быў зноў затрыманы.

На АНТ быў паказаны сюжэт, у якім Парфёнава абвінавацілі нібыта ў вырабе «вожыкаў» для спынення транспарту. Пры гэтым у ролі Парфёнава паказалі зусім іншага чалавека, нават вонкава не падобнага.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, а пракурор запрасіў 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.

Сёння, 3 сакавіка, на абвяшчэнне прысуду не пускалі.

Вынік — пяць год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0