112.by

112.by

Днём 3 сакавіка жыхарка Рэчыцы прыйшла наведаць сваю сястру, якая жыла ў доме па 2-м завулку Карла Маркса.

Пагрукала, ніхто не адказаў. Жанчына зазірнула ў акно і ўбачыла, што сястра ляжыць на падлозе ў кухні. Яна патэлефанавала ў МНС, каб ратавальнікі дапамаглі адчыніць дзверы, выклікала міліцыю і хуткую дапамогу.

Калі ратавальнікі адчынілі дзверы, аказалася, што 69-гадовая жанчына мёртвая. Яе адзенне было абгарэлым, а на руках, твары і целе былі апёкі. Пры гэтым у доме не было ні агню, ні дыму.

Як мяркуецца, пенсіянерка загінула, калі распальвала печ і скарысталася для гэтага вадкасцю для распавальвання. Успышка пароў вадкасці і магла прывесці да такога выніку. Таксама разглядаецца парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прылад і агрэгатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0