Пяцігадовая дзяўчынка страціла прытомнасць. Мужчына, што там рыбачыў, заўважыў дзіця, якое ляжала без руху, але працягнуў рыбачыць.

Толькі праз 40 хвілін ён яшчэ раз звярнуў увагу на дзяўчынку, якая знаходзілася на тым жа месцы. Тады ён усё ж паведаміў пра гэта ў міліцыю, супрацоўнікі выехалі на месца, перадалі інфармацыю ў хуткую, забралі дзяўчынку ў салон і дачакаліся медыкаў.

У дзяўчынкі было толькі лёгкае пераахаладжэнне. Аказалася, што ў дзяўчынкі ёсць прыроджанае захворванне, з-за якога яна раптам можа страціць прытомнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0