Злева направа: Валянцін Стэфановіч, Яўгенія Парашчанка, Алесь Бяляцкі

Злева направа: Валянцін Стэфановіч, Яўгенія Парашчанка, Алесь Бяляцкі

Крымінальная справа заведзеная па арт. 342 КК (арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У межах справы праводзяцца актыўныя следчыя дзеянні: прайшлі ператрусы ў офісах рэгіянальных аддзяленняў і ў кватэрах сябраў арганізацыі, выклікі на допыты і іншыя працэсуальныя дзеянні.

На думку органаў следства, «Вясна» нібыта ажыццяўляе фінансаванне ды іншае матэрыяльнае забеспячэнне незаконных масавых мерапрыемстваў.

Раней па падобных абвінавачваннях былі ўзятыя пад варту праваабаронцы і валанцёры «Вясны» Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца.

Рада праваабарончага цэнтра заклікае неадкладна спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да «Вясны» і пераслед сябраў нашай арганізацыі, вызваліць з-пад варты пералічаных вышэй праваабаронцаў і валанцёраў, іх калег з Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага, а таксама сотні іншых палітычных зняволеных, спыніць практыку арыштаў і судовага пераследу праваабаронцаў у Беларусі;

гарантаваць магчымасць усім праваабаронцам у Беларусі ажыццяўляць сваю законную праваабарончую дзейнасць у любых абставінах без абмежаванняў і без страху помсты, у тым ліку без рызыкі судовага пераследу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0