Беларусы зноў могуць наведваць Украіну без ізаляцыі альбо тэсту. Беларусь зноў вярнулася ў так званую зялёную зону.
Цяпер грамадзянам Беларусі для перасячэння ўкраінскай мяжы больш не патрабуецца прадастаўляць ПЦР-тэсты. Таксама не трэба будзе па прыбыцці ў краіну адбываць 14-дзённы каранцін.
Адзінае патрабаванне, якое неабходна выконваць, — мець пры сабе медыцынскую страхоўку, якая пакрые выдаткі на лячэнне COVID-19, выдадзеную ўкраінскай страхавой кампаніяй або замежнай, якая мае прадстаўніцтва ва Украіне. Па прыбыцці ва Украіну з краін «чырвонай» зоны самаізаляцыя ўсё ж патрабуецца.





