У Малдову 4 сакавіка прыбыла першая партыя вакцын, атрыманых праз платформу COVAX.
Краіна атрымала 14 400 доз вакцыны брытанска-шведскага вытворцы AstraZeneca. Самалёт у аэрапорце Кішынёва сустракалі прэзідэнт Мая Санду, пасол ЕС, прадстаўнікі СААЗ, ЮНІСЕФ і ААН.
Санду адзначыла, што Малдова стала першай краінай у Еўропе, якая атрымала вакцыны праз COVAX, і падзякавала міжнародным партнёрам за садзейнічанне.
Малдова павінна бясплатна атрымаць праз платформу COVAX каля 156 000 доз вакцыны AstraZeneca і 24 500 доз Pfizer/BioNTech.
Самую першую партыю вакцыны — 21 600 доз AstraZeneca — Малдова атрымала дзякуючы Румыніі. Гэта першая частка з 200 000 доз, якія паабяцаў прэзідэнт Клаус Ёханіс падчас візіту ў Кішынёў.





