Фота Depositphotos.com
Вам спатрэбяцца:
Для кексаў:
- 120 г масла
- 120 г цукру
- 2 яйкі
- 1 пакецік ваніліну
- 120 г мукі
- 2 сталовыя лыжкі малака
- разрыхляльнік
Для глазуры:
- 140 г масла
- 280 г цукру
- 1 сталовая лыжка малака
- Узбіце размякчанае масла з цукрам да бледнага колеру.
- Узбіце асобна яйкі і змяшайце з сумессю з масла і цукру. Дадайце ванілін.
- Дадайце ў сумесь муку і разрыхляльнік, уліце малако і перамешвайце да аднароднасці. Цеста павінна атрымацца мяккім і негустым.
- Разагрэйце духоўку да 180°С. Выкладзіце цеста ў формы для кексаў, запаўняйце формы напалову.
- Выпякайце на працягу 10-15 хвілін да залацістага колеру.
- Для крэму ўзбіце масла. Дадайце 140 г цукру і ўзбіце яшчэ раз да аднароднай масы.
- Дадайце рэшту цукру і лыжку малака. Перамяшайце, пакуль сумесь не стане аднароднай.
- Выкладзіце крэм у кандытарскі мяшок і аздобце кексы.
Смачна есці!





