Генеральная пракуратура Беларусі завяла крымінальную справу ў дачыненні да ўдзельнікаў ініцыятывы BYPOL.
Іх абвінавачваюць у тым, што яны «падбухторвалі слухачоў да варожасці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці з мэтай нагнятання супрацьстаяння ў грамадстве».
Крымінальная справа заведзена па ч. 3 арт. 130 КК Рэспублікі Беларусь.
Расследаваннем будзе займацца Следчы камітэт.
«Байпол» быў заснаваны напрыканцы кастрычніка 2020 года, калі лідар апазіцыі Святлана Ціханоўская ў Варшаве сустрэлася з былымі сілавікамі. Утварэнне праславілася выдатнымі расследаваннямі, як было са смерцю Рамана Бандарэнкі, а таксама многімі злітымі тэлефоннымі размовамі высокіх чыноўнікаў і эксклюзіўнымі відэа.





