БелТА

БелТА

Пра гэта распавёў журналістам старшыня КДБ Іван Церцель пасля дакладу Аляксандру Лукашэнку, паведамляе БелТА.

«Падчас дакладу кіраўніку дзяржавы пазначаныя асноўныя праблемы, звязаныя з гарантаваннем нацыянальнай бяспекі, і тыя пагрозы, якія фармуюцца ў сферы замежнапалітычнай дзейнасці, унутранай сітуацыі. У цэлым мы канстатуем, што абстаноўка ў краіне стабільная», — заявіў старшыня КДБ.

Разам з тым у КДБ звяртаюць увагу на некалькі момантаў.

«Першае — на беспрэцэдэнтны ціск на нашу дзяржаву з боку замежных партнёраў, звязаны з санкцыйнай палітыкай і некаторымі іншымі рэчамі. Другое — гэта спробы, і дакладзена аб канкрэтных асобах, планах дэстабілізацыі сітуацыі ў найбліжэйшы час. Мы гаворым пра перыяд 25—27 сакавіка», — распавёў ён.

Па словах Івана Церцеля, КДБ таксама адзначае рост тэрарыстычных пагроз. «На жаль, яны адбываюцца з тэрыторыі нашых суседзяў, як правіла, сумежных дзяржаў», — канстатаваў кіраўнік ведамства.

«У цэлым камітэт працуе. Ёсць канкрэтнае даручэнне кіраўніка дзяржавы па мінімізацыі тых пагроз. Будзем працаваць, мы накіраваныя на эфектыўнае рашэнне задач. Абстаноўка ў краіне, паводле нашых ацэнак, будзе стабільнай, і праваахоўныя органы маюць дастаткова сіл і сродкаў для рэагавання на розныя пагрозы», — запэўніў Іван Церцель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0