УНІАН

УНІАН

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гатовы сустрэцца з кожным з лідараў «нармандскай чацвёркі», калі перамовы паміж удзельнікамі аб'яднання будуць адкладацца. Пра гэта Зяленскі заявіў на форуме «Украіна 30. Культура, медыя, турызм» у Кіеве, перадае УНІАН.

Зяленскі паведаміў, што Кіеў цяпер «у любым разе» вядзе падрыхтоўку да сустрэчы ў «нармандскім фармаце» з лідарамі Расіі, Германіі і Францыі. Але, паводле яго слоў, калі гэтага не адбудзецца, ён гатовы асабіста пагутарыць з кожным з лідараў краін-удзельніц аб'яднання.

«Калі, як кажуць, «гара не ідзе да Магамета», нічога страшнага, я сустрэнуся з кожным асобна», — сказаў кіраўнік дзяржавы, падкрэсліўшы, што перамовы па Данбасе не атрымаецца адкладаць пастаянна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0