Алімпійскі стадыён у Токіа, Wikimedia Commons

Алімпійскі стадыён у Токіа, Wikimedia Commons

Пра гэта паведамляе агенцтва Kyodo са спасылкай на ананімныя крыніцы, піша meduza.io.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, улады асцерагаюцца пагаршэння сітуацыі з пандэміяй у краіне і завозу новых, больш заразных штамаў каранавіруса з-за мяжы.

Да канца месяца японскі бок правядзе сустрэчу з Міжнародным алімпійскім камітэтам, на якой будзе прынятае фармальнае рашэнне па замежных заўзятарах.

Арганізатары Алімпіяды таксама маюць намер правесці без гледачоў цырымонію старту эстафеты Алімпійскага агню, якая запланавана на 25 сакавіка. Што тычыцца саміх гульняў, яны могуць адбыцца як за зачыненымі дзвярыма, так і пры абмежаванай колькасці гледачоў з Японіі.

Алімпійскія Гульні ў Токіа павінны былі прайсці летам 2020 года, але іх перанеслі на год з-за пандэміі. Алімпіяда ў японскай сталіцы пройдзе з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года, Паралімпіяда — з 24 жніўня па 5 верасня.

З-за пандэміі ў Японіі ўжо дзейнічае забарона на выдачу новых віз замежнікам. У краіну могуць уязджаць толькі грамадзяне Японіі і замежнікі, якія маюць доўгатэрміновыя візы або пастаянна пражываюць там.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0