Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) Беларусі пракаментаваў заяву Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) адносна непрызнання абрання Віктара Лукашэнкі новым прэзідэнтам НАК Беларусі і Дзмітрыя Баскава — членам выканкама НАК.
У тэксце заявы гаворыцца пра тое, што НАК Беларусі з павагай ставіцца да любых рашэнняў Міжнароднага алімпійскага камітэта і выконвае алімпійскую Хартыю, кіруецца ідэаламі і каштоўнасцямі.
Аднак пазіцыю МАК па непрызнанні абрання В. Лукашэнкі і Дз. Баскава лічаць абсалютна неабгрунтаванай.
У НАК Беларусі ўпэўненыя, што рашэнне МАК носіць «чыста палітычны характар» і парушае прынцып «спорт па-за палітыкай».
Таксама ў арганізацыі падкрэслілі, што заява МАК не з'яўляецца падставай для таго, каб паўнамоцтвы прэзідэнта НАК Беларусі В. Лукашэнкі і сябра выканкама Дз. Баскава былі спыненыя.