Таксама «Мінсктранс» заяўляў грамадзянскі пазоў аб кампенсацыі матэрыяльнай шкоды, аднак суд яго не задаволіў. Тэрмін пакарання будзе адлічвацца з моманту затрымання палітвязня.

Дзяніс Дзямух быў затрыманы чацвёртага кастрычніка пасля акцыі «Марш вызвалення палітвязняў». Яго асудзілі на 13 сутак арышту, пасля якіх ён так і не выйшаў на волю. На Дзяніса завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ён быў прызнаны палітычным зняволеным.

Да суда Дзяніс знаходзіўся ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна