Больш за 70 ваеннаслужачых беларускай арміі прыбылі ў Ніжагародскую вобласць РФ для ўдзелу ў сумесных вучэннях з расійскімі вайскоўцамі на палігоне Муліна, піша ТАСС.

Падчас сумесных вучэнняў вайскоўцы адпрацуюць дзеянні па наступленні і абароне, барацьбу з беспілотнікамі, а таксама ўзаемадзеянне мотастралковых падраздзяленняў і снайпераў. На вучэннях таксама будуць задзейнічаныя бронетранспарцёры БТР-82А, баявыя машыны пяхоты БМП-2 і танкі Т-72Б3.

Раней у прэс-службе Мінабароны Беларусі паведамлялі, што ў вучэннях у Расіі возьме ўдзел зводная рота мотастралкоў і танкістаў.

Вучэнні пад Ніжнім Ноўгарадам, паводле звестак беларускага абароннага ведамства, з'яўляюцца чарговым этапам падрыхтоўкі сумесных стратэгічных вучэнняў Узброеных Сіл Беларусі і РФ «Захад-2021», якія пройдуць у верасні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0