Апошнім часам карыстальнікі сацыяльных сетак выказвалі хваляванне з прычыны знікнення з грамадскай прасторы скульптара Гэніка Лойкі (аўтара, сярод іншага, помніка Тадэвушу Касцюшку ў Косаве).

Увосень скульптар быў асуджаны на 20 сутак, адбываў пакаранне на Акрэсціна, больш пра яго нічога не было вядома шырокай грамадскасці.

Фота з фэйсбука Гэніка Лойкі

Фота з фэйсбука Гэніка Лойкі

Гэнік Лойка выйшаў у фэйсбук і напісаў, што сапраўды адбываў пакаранне на Акрэсціна, а таксама ў Жодзіне і Магілёве, а цяпер знаходзіцца ў Нью-Ёрку. Ён паведаміў, што зрабіў бюсты Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага.

«Бюсты адлітыя з бронзы. Засталося іх усталяваць на беларускай зямлі. Чамусьці (вядома чаму) Радзіма пакуль што іх не прымае. Дык Амерыка ласкава прадставіла нам свой кантынент. І мы цяпер будзем засноўваць пастаменты пры беларускай царкве св. Кірылы Тураўскага на лапіку беларускай зямлі ў горадзе Нью-Ёрку».

Зянон Пазняк выказаў меркаванне, што скульптуры выкананыя на высокім мастацкім узроўні, і заклікаў беларусаў свету далучыцца да збору грошай на ўсталяванне бюстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0