42-гадовы мужчына абмяняў 100 даляраў 11-гадоваму таварышу свайго сына. Прычым аддаў за гэта 110 рублёў, фактычна па курсе, ледзь не ў два з паловай разы меншым. Сам хлопчык наяўнасць у яго даляраў растлумачыў, што нібыта знайшоў іх на вуліцы.

Купюру супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі. Мужчыну пагражае штраф ад 50 да 150 базавых велічынь.

Але таксама высветлілася, што купюра скрадзеная. У той дзень 11-гадовы школьнік прыйшоў у госці да прыяцеля. Карыстаючыся адсутнасцю дарослых, хлопчык выцягнуў з чужога бацькоўскага кашалька 100 даляраў.

Пасля чаго ён сышоў бавіць час у кампанію іншых аднагодкаў, выхваляючыся знаходкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0