mil.by

mil.by

З 9 па 12 сакавіка пад кіраўніцтвам старшыні Мінскага аблвыканкама праходзяць заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны вобласці, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Удзельнікі заняткаў разгледзелі асноўныя палажэнні прававых актаў, якія рэгламентуюць пытанні фарміравання тэрытарыяльных войскаў і падтрымання іх мабілізацыйнай гатоўнасці.

Наступны этап заняткаў — трэніроўкі па кіраванні фарміраваннем тэрытарыяльных войскаў, іх забеспячэнні і пастаноўцы задач.

Завершацца заняткі двухступеннай трэніроўкай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна