Супрацоўнікі ГУБАЗіКа правялі ў ягонай кватэры ператрус, дзе «знайшлі больш за 100 стужак з БЧБ-сімволікай, каля 30 трафарэтаў з радыкальнымі надпісамі і заклікамі, а таксама 16 расцяжак з агітацыйнымі лозунгамі пратэснага зместу».
Акрамя гэтага, у Маскоўскім РУУСе на яго склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 24.23 КаАП. Потым яго даставілі ў ЦІП на Акрэсціна.
Суд над Курылікам прайшоў толькі праз 2 дні ў выходны дзень. Раніцай у нядзелю, 7 сакавіка, не паведаміўшы бацькам і адвакату, суддзя Маскоўскага раёна асудзіў Антона на 15 сутак.





