Антон Матолька. Фота Сяргея Гудзіліна
СК пералічвае наступныя меркаваныя злачынствы:
— «масавыя беспарадкі»;
— «распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці»;
— «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання»;
— «дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і інфармацыйнай абстаноўкі ў краіне, прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».
Паведамляецца, што ў найбліжэйшы час будзе вынесена пастанова аб прыцягненні Матолькі ў якасці абвінавачанага па ўсіх вышэйзгаданых злачынствах. Пасля чаго ён будзе абвешчаны ў міждзяржаўны вышук.
Антон Матолька — папулярны блогер, вядзе тэлеграм-канала «Матолька, дапамажы» (135 тысяч падпісчыкаў). Апошнім часам жыве за мяжой.





