У верасні Мікіта Мікада распавёў, што PandaDoc адкрывае офіс ва Украіне. На той момант туды пераехала 60 супрацоўнікаў кампаніі. На сайце PandaDoc большасць тэхнічных вакансій адкрыты ў кіеўскім офісе. У Мінску засталася толькі адна вакансія. Стваральнікі кампаніі Сяргей Барысюк і Мікіта Мікада летам ініцыявалі стварэнне прыватнай ініцыятывы па зборы грошай для сілавікоў, якія вырашылі змяніць прафесію.

***

2 верасня ў мінскім офісе PandaDoc прайшлі ператрусы. 7 з 20 супрацоўнікаў былі затрыманыя для допыту. На працягу двух дзён супрацоўнікі ДФР апытвалі больш за 100 работнікаў кампаніі.

4 верасня стала вядома аб завядзенні крымінальнай справы па частцы 4 артыкула 210 КК РБ у дачыненні да чатырох супрацоўнікаў кампаніі:

— дырэктара Дзмітрыя Рабцэвіча;

— менеджара па прадукце Віктара Куўшынава;

— бухгалтара Юліі Шардыка;

— HR Уладзіслава Міхалапа.

Па версіі следства, яны як група асоб, выкарыстоўваючы службовае становішча, завалодалі грашовымі сродкамі памерам каля 107 тысяч рублёў з бюджэту.

11 верасня супрацоўнікам кампаніі было выстаўлена абвінавачванне, але ўжо па іншым артыкуле: не крадзеж з бюджэту, а махлярства — частка 4 артыкула 209, ад трох да дзесяці гадоў.

Крымінальны пераслед Мікіта Мікада і Сяргей Барысюк звязваюць з праектам дапамогі сілавікам. 15 верасня Мікіта абвясціў, што прыпыніў праект дапамогі. Ініцыятыву падхапіў CEO DeepDee Яраслаў Ліхачэўскі.

23 верасня стала вядома, што кампанія PandaDoc дамаглася зняцця арышту са свайго рахунку. Для гэтага кампанія пералічыла на дэпазіт Следчага камітэта 107 тысяч рублёў у эквіваленце.

11 кастрычніка дырэктара PandaDoc Дзмітрыя Рабцэвіча выпусцілі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. 13 кастрычніка змененая мера стрымання яшчэ двум фігурантам справы — галоўны бухгалтар кампаніі Юлія Шардыка і HR Уладзіслаў Міхалап вярнуліся дадому.

Пад вартай застаецца менеджар Віктар Куўшынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0