З мэтай абароны расійскіх грамадзян і прымусу інтэрнэт-сэрвісу да выканання заканадаўства на тэрыторыі Расіі ў дачыненні да Twitter з 10 сакавіка 2021 года прынятыя меры цэнтралізаванага рэагавання, а менавіта першаснае запаволенне хуткасці працы сэрвісу «згодна з рэгламентам». Запаволенне будзе рэалізавана на 100% мабільных прылад і на 50% стацыянарных прылад.
У ведамстве дадалі, што калі Twitter працягне ігнараваць патрабаванні расійскага закона, то «меры ўздзеяння будуць працягнутыя» — аж да блакавання.





