Фота Надзеі Бужан
У чацвер, 11 сакавіка, абяцаюць месцамі да -12°С, на паўночным усходзе -13..-15°С. Днём будзе ад -3°С на паўночным усходзе да + 4°С па Берасцейшчыне.
У Мінску ўначы, паводле meteoinfo.by, да -3°С. Удзень каля нуля.
У пятніцу прыйдуць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы, а з імі цёплае паветра. Праўда, 12 сакавіка яшчэ будзе ісці снег і нават месцамі будзе слабая мяцеліца.
Ноччу -1..-8°С, удзень днём ад -2°С на паўночным усходзе да +8°С на паўднёвым захадзе краіны.
У Мінску ўдзень да +2°С, але абяцаюць мокры снег.
У суботу днём у Мінску да +6°С і нават з праясненнямі.





