Гэта прадугледжана пастановай Мінздароўя ад 22 лютага 2021 года.

Так, у перыяд эпідэмічнага ўздыму захваральнасці пры неадкладным прыярытэце выкліку час чакання брыгады хуткай медыцынскай дапамогі не павінен перавышаць 195 хвілін у горадзе і 210 хвілін у іншых населеных пунктах (з моманту рэгістрацыі выкліку да прыбыцця брыгады па адрасе).

Выключэнне складаюць паведамленні, што паступілі з аператыўна-дзяжурнай службы органаў унутраных спраў.

Як вынікае з Інструкцыі аб парадку арганізацыі дзейнасці службы хуткай медыцынскай дапамогі, у рэжыме паўсядзённай дзейнасці пры неадкладным выкліку брыгада ХМД павінна прыехаць не пазней, чым праз 75 хвілін у горадзе і 90 хвілін у іншых населеных пунктах. У выпадку, калі размова ідзе пра транспарціроўку пацыентаў або канстатацыю факта смерці, гэты час не перасягае 135 хвілін у горадзе і 150 хвілін у іншых населеных пунктах.

Пры паступленні паведамлення з аператыўна-дзяжурнай службы органаў унутраных спраў для канстатацыі факта смерці — час чакання брыгады ХМД не больш як 75 хвілін у горадзе і 90 хвілін у іншых населеных пунктах.

Пры экстранным выкліку брыгада ХМД прыязджае на працягу 20 хвілін у горадзе і 35 хвілін у іншых населеных пунктах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0