Здарэнне адбылося каля 23:00 у інтэрнаце мясцовага ліцэя, паведамляе абласная міліцыя.
У міліцыю паступіў званок ад выхавацелькі. Жанчына распавяла, што на 5-м паверсе ідуць разборкі. 17-гадовы хлопец выпіў (экспертыза пазней паказала 1,2 праміле ) і пачаў гучна высвятляць адносіны са сваёй дзяўчынай. На заўвагі маладыя людзі не рэагавалі. Давялося выклікаць міліцыю.
Па выкліку прыехаў участковы. Аднак аддаваць свайго хлопца 17-гадовая дзяўчына без бою не збіралася. Пакуль участковы затрымліваў хлопца, яна двойчы ўдарыла міліцыянера-кіроўцу.
Прыйшлося затрымаць і яе.





