На прысудзе прысутнічалі чатыры абвінавачаныя, паколькі пяты — Аляксандр Якубоўскі — падчас судовага разгляду знік і быў абвешчаны ў вышук.
Пракурор патрабавала пазбавіць абвінавачаных волі тэрмінамі ад 1,5 да 2,5 гадоў калоніі. Але суддзя Ганна Лявусік прызначыла больш мяккае пакаранне — абмежаванне волі («хімія»). Яна прысудзіла наступныя тэрміны «хіміі»:
- Надзеі Сцепанцовай — тры з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу,
- яе сястры Жанне Захаркевіч — тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу,
- братам Юрыю і Уладзіміру Седзянеўскім — таксама па тры гады аналагічнага пакарання.
Усе абвінавачаныя віны не прызналі, прысуд лічаць незаконным і плануюць яго абскарджваць. Да апеляцыі яны застаюцца на волі пад падпіскай аб нявыездзе.





