Прынц Уільям упершыню пракаментаваў скандальнае інтэрв'ю прынца Гары і Меган Маркл. Пра гэта паведамляе Daily Mail.

У чацвер, 11 сакавіка, герцаг Кембрыджскі разам з жонкай Кейт Мідлтан упершыню з'явіліся на публіцы пасля выхаду інтэрв'ю ў эфір. Яны наведвалі школу ў Лондане, каб падтрымаць кампанію па абароне ментальнага здароўя вучняў.

Журналісты пацікавіліся ў прынца Уільяма, ці размаўляў ён з прынцам Гары [пасля таго, як той агучыў свае абвінавачванні на адрас каралеўскай сям'і]. Герцаг Кембрыджскі адказаў, што пакуль не, але плануе. Таксама ён абверг заявы пары аб расізме ў манаршай сям'і. «Наша сям'я наогул не расісцкая», — падкрэсліў прынц Уільям.

Паводле звестак інсайдараў, прынц Уільям і Кейт Мідлтан вельмі засмучаныя абвінавачваннямі прынца Гары і Меган Маркл на адрас каралеўскай сям'і. Прынц Уільям стаў першым членам каралеўскай сям'і, які даў публічны каментар аб інтэрв'ю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0