Альгерд Голуб у гэты дзень яшчэ і святкаваў свой дзень нараджэння.

«Я збіраўся з сябрамі ехаць у рэстаран. Але ля майго ж пад’езда мяне сустрэў бусік. Затрымалі, пачакалі следчага з панятымі, пасля правялі ў маёй кватэры ператрус.

Забралі тэхніку: два ноўтбукі, два планшэты, два тэлефоны. 

Патлумачылі, што ў нейкім чаце хтосьці абразіў прэзідэнта. У якім чаце, што за абраза — не ведаю. 

Я удзельнік чата дома, але не адміністрырую ніякіх чатаў раёна, — кажа мужчына. — Усё было амаль па пратаколе: амаль, бо на рукі не далі паперу, што быў ператрус, што мяне затрымлівалі, у якім я статусе. Адпаведна, я падазраваны ці сведка — не ведаю».

Па словах Альгерда, пасля ператрусу яго даставілі ў Бараўлянскае РАУС. Там з ім правялі прафілактычную гутарку аб недапушчальнасці ўдзелу у несанкцыянаваных акцыях — і адпусцілі.

«Сказалі праз тры дні прыходзіць на Першамайскую, 7 (там знаходзіцца ўпраўленне СК па Мінску — «НН»). Можа, аддадуць мне тэлефон, а можа, і закрыюць мяне, хто яго ведае.

Пракансальтуюся з адвакатам, што ён параіць — бо ніякіх папер мне не далі», — кажа Альгерд.

Пра лёс іншых затрыманых у Новай Баравой 10 сакавіка мужчына нічога не ведае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0