Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

На першы погляд прычыны, чаму так адбываецца, могуць падацца відавочнымі. Маска змяншае колькасць вірусных часціц, якія трапляюць у нос і рот, таму чалавек хварэе не так цяжка.

Аднак цяжкасць хваробы вызначаецца не колькасцю часціц, а тым, як далёка вірусныя часціцы трапляюць у лёгкія. Аднаразовыя маскі могуць прапускаць аэразолі, здольныя трапіць глыбока ў лёгкія, што выклікае цяжкія выпадкі інфекцыі.

Амерыканскія навукоўцы знайшлі іншую прычыну, чаму маскі могуць абараняць ад цяжкіх выпадкаў кавіду, паведамляе The Economist.

Адна з найважнейшых ахоў арганізма ад віруса ажыццяўляецца з дапамогай механізму, вядомага ў медыцыне як мукацыліярны клірэнс. Ліпкая слізь у носе і дыхальных шляхах затрымлівае вірусы. Затым маленькія валаскі прасоўваюць гэту слізь у горла, а пасля вірус знішчаюць страўнікавыя кіслоты. Аднак гэты працэс магчымы пры дастатковай вільготнасці адпаведных органаў.

Зімой, калі паветра становіцца больш халодным, яго здольнасць утрымліваць вільгаць зніжаецца. Таму больш нізкая вільготнасць высушвае дыхальныя шляхі, і гэты ахоўны механізм не працуе. Менавіта таму многія вірусы больш распаўсюджаныя зімой.

Аднак маскі дапамагаюць захаваць вільготнасць. Калі чалавек у масцы выдыхае, то вадзяная пара застаецца на ўнутраным баку маскі. Затым сухое паветра падчас удыху збірае гэту вадкасць і вяртае ў дыхальныя шляхі і лёгкія. Гэта і дае імуннай сістэме чалавека значную перавагу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0