БелТА

БелТА

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заклікаў людзей не расслабляцца і папярэдзіў, што «гэтая зараза ад нас яшчэ нікуды не сышла».

Таму важна не грэбаваць элементарнымі правіламі гігіены.

Ён згадаў і аб з'яўленні ў Беларусі брытанскага штаму каранавіруса.

«Панікаваць не трэба. Мы ведаем, што рабіць», — падкрэсліў ён.

Ён таксама выказаўся супраць поўнага пераходу на страхавую медыцыну.

Паводле яго слоў, сваю эфектыўнасць дзяржаўная сістэма аховы здароўя паказала і ў перыяд пандэміі. Таму ўсё павінна адбывацца паступова. Так, за пяцігодку ў два разы павялічылася колькасць людзей у Беларусі, якія добраахвотна страхуюць свае медрасходы.

«Калі б гэта было (масава), мы б больш шанавалі сваё здароўе, — сказаў ён. — Трэба сачыць за сабой. Гэты кірунак будзем паступова развіваць, але не будзем праз калена ламаць».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна