«Паўлінку» будуць паказваць 7, 9, 17, 18, 23, 24, 29, 30 красавіка, а «Вечар» 10, 16, 21, 28 красавіка.

Нагадаем, што большасць акцёраў Купалаўскага тэатра звольніліся ў жніўні пасля таго, як звольнілі дырэктара Паўла Латушку.

19 лютага будынак Купалаўскага тэатра наведаў Аляксандр Лукашэнка, ён сустрэўся з пазасталымі акцёрамі і паабяцаў падтрымку. 3 сакавіка на сцэне тэатра была паказана «Паўлінка», потым было яшчэ некалькі паказаў. 19 сакавіка павінен быць прэзентаваны «Вечар» па п'есе Аляксея Дударава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна