У лісце Чайчыц дае парады, як трэба ставіцца да тых адвакатаў, хто выказвае прынцыповую пазіцыю аб сітуацыі з правам у краіне.

Віктар Чайчыц на Круглым стале Юрыя Васкрасенскага, фота Надзеі Бужан

Віктар Чайчыц на Круглым стале Юрыя Васкрасенскага, фота Надзеі Бужан

«Адвакатам пры публічных выступленнях варта выкарыстоўваць толькі дакладную інфармацыю, пазбягаючы крытыкі ў дачыненні грамадзян і арганізацый, не заснаванай на заканадаўстве, афіцыйных статыстычных дадзеных і рашэннях судоў», — раіць Чайчыц. 

«У выступленнях на справаздачных канферэнцыях адвакатаў звярталася ўвага на тое, што асобныя адвакаты ў сваіх публікацыях перашлі мяжу дазволенага, а астатнія адвакаты ў большасці на гэта не рэагуюць», — абураецца ён тымі, якія жывуць, у яго разуменні, па прынцыпе «мая хата з краю».

«Адвакаты крайне інэртныя, ніхто не спыняе тых, хто займаецца ўласным піярам ў шкоду не толькі свайму кліенту, але і адвакатуры агулам. Гэта дае нагоду дзяржаўным органам лічыць, што так, як падаюць інфармацыю асобныя адвакаты, лічаць усе ці падаўляльная большасць. Магчыма, менавіта гэты факт і з’явіўся нагодай для ўзмацнення ўплыву з боку дзяржавы на адвакацкую дзейнасць», — гаворыцца таксама ў лісце. 

Напрыканцы даюцца рэкамендацыі як дзейнічаць. 

«Радам тэрытарыяльных калегій адвакатаў актывізаваць работу па падрыхтоўцы публікацый аб станоўчым іміджы адваката, важнасці выканання Правіл прафесійнай этыкі, а таксама аб тым, як няправільныя паводзіны аднаго адваката ўплываюць на аўтарытэт усяго інстытута», — піша Чайчыц, выстаўляючы дэдлайны для публікацый кожнай калегіі. 

Тым часам прынцыповыя адвакаты, якія адстойваюць прынцыпы права і законнасці, абараняюць затрыманых і асуджаных па палітычных прычынах, метадычна пазбаўляюцца ліцэнзій. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?