Падводзячы вынікі 2020-га, удзельнікі калегіі адзначылі, з якімі цяжкасцямі ім давялося сутыкнуцца летась. Сярод іх — пандэмія і напружаная грамадска-палітычная абстаноўка ў краіне.

Гаворачы пра палітычную абстаноўку, акцэнтавалі ўвагу на «немалую працу ў інфармацыйным полі».

Адной з найважнейшых задач на гэты год удзельнікі калегіі назвалі працу па патрыятычным выхаванню моладзі, каб «памяталі пра подзвігі дзядоў і прадзедаў».

Завяршылася калегія ўзнагароджаннем прадстаўнікоў ідэалагічнай вертыкалі, устаноў культуры, прадпрыемстваў і супрацоўнікаў СМІ. Былі адзначаны тыя, хто «паказаў высокія вынікі ў працы ў 2020 годзе».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна