Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Даследчыкі прааналізавалі звесткі са 165 краін і выявілі значны рост нараджальнасці блізнят з 1980-х гадоў. Кожны 42-і чалавек у свеце мае блізнюка, што эквівалентна нараджэнню 1,6 мільёнаў блізнят штогод.

У глабальным маштабе з 1980-х гадоў колькасць блізнят павялічылася ў сярэднім з 9 да 12 на 1000 нараджэнняў. Аднак лічбы значна адрозніваюцца ў залежнасці ад краіны, піша The Guardian.

Навукоўцы заўважылі, што ўзровень нараджальнасці аднаяйцавых блізнят амаль не змяніўся з цягам часу. Аднак павялічылася колькасць неідэнтычных блізнят і блізнят, народжаных у выніку рэпрадуктыўнай медыцыны.

Гэтаму паспрыялі такія фактары, як пашырэнне доступу да лячэння бясплоддзя, штучнага запладнення, а таксама тэндэнцыя да больш позняга мацярынства, бо верагоднасць нараджэння неідэнтычных блізнят павялічваецца з узростам бацькоў і дасягае піку ад 35 да 39 гадоў.

Больш за ўсё блізнят нараджалася ў Паўночнай Амерыцы і Еўропе. Гэта абумоўлена тым, што ў развітых краінах рэпрадуктыўная медыцына больш развітая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?