На наваполацкім «Нафтане» пашкодзілі кабелі электраабагравання, прадпрыемства атрымала шкоду не менш чым на 4,6 тысячы рублёў. Распачатая крымінальная справа, паведамляе Генпракуратура.

Кабелі пашкоджаныя на будаўнічым аб'екце завода. Хтосьці забіваў унутр ізаляцыі і медных жыл металічныя прадметы, падобныя на цвікі. Усяго з кастрычніка 2020 года па 5 сакавіка 2021 года пашкоджана 17 кабеляў электраабагравання з рабочай напругай у 380 вольт.

Прадпрыемству нанесеная шкода не менш чым на 4675 рублёў.

Завялі крымінальную справу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?